«Алесь Пушкін: «Ну не заб’юць жа яны мяне» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
18 гадоў таму
11 ліпеня 2023 года стала вядома пра смерць Алеся Пушкіна – беларускага патрыёта, мастака і палітвязня, чалавека творчага, неабыякавага, дзёрзкага, і адначасова спасцігнуўшага таямніцу Беларусі, народу і роднай зямлі. Падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года Пушкін быў жорстка збіты. У сакавіку 2021 года ён прадставіў на кіеўскай выставе сваю знакамітую інсталяцыю з тачкі, партрэта Лукашэнкі і вілаў. У выніку на яго завялі крымінальную справу за партрэты байцоў пасляваеннага антысавецкага падполля. І ўсё ж Пушкін вярнуўся з Украіны ў Беларусь. Са словамі: «Ну не заб’юць жа яны мяне». Гэтыя словы і сталіся загалоўкам рэпартажу, прысвечанаму памяці Алеся Пушкіна.