„Анемпадыстаў значыць вольны” – рэпартаж Стася Дадэркі
Дызайнер бел-року, арт-дырэктар адраджэння, як яго называлі. Міхала не стала сёлета 24 студзеня. Толькі цяпер раптоўны сыход хоць неяк можна ўсвядоміць. Ён сышоў урачыста, паспеўшы адзначыць у Беластоку ды Менску 20-і годдзе выбітнага супольнага праекту. “Народны альбом” стаўся цэнтравой працай Анемпадыстава, з якой адгаліноўваюцца, і ў якую ўрастаюць іншыя.