“Анхела” – рэпартаж Алеся Аркуша



Гэтая дзяўчына з Гішпаніі стала сапраўднай сенсацыяй у Беларусі – Анхела Эспіноса Руіз не толькі дасканала вывучыла беларускую мову, але і пачала на ёй пісаць вершы. У яе біяграфічным артыкуле на Вікіпедыі так і пазначана: беларуская паэтка гішпанскага паходжання. А сёлета яна атрымала прэстыжную беларускую літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова.