«Апрычнікі ў балаклавах» – рэпартаж Міколы Ляшкевіча



Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году берасцейцы як і ўся краіна чакалі іх вынікаў. Абураныя нядопускам назіральнікаў, арыштамі апанентаў і мажлівымі фальсіфікацыямі, яны выйшлі на вуліцы гораду. Утаймоўваць гараджан узяліся «гасударавы людзі» ўсіх масцяў, як у форме, так і без, але ўзброеныя і пераважна ў масках і балаклавах. Тры вечары пратэстаў – тры сумныя гісторыі Берасця.