“Аўдыётэрарызм ды сур’ёзныя дыскусіі на выставе СМІ ў Беларусі” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Беларусь у індэксе свабоды прэсы  займае 153-е месца са 180-ці. Пра ўсю разнастайнасць дзяржаўнай прэсы штогод у Беларусі можна даведацца на спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”. Звычайна яна ладзіцца ў пачатку траўня. Сёлета на ёй прысутнічаў і невялікі астравок свабоды і незалежнасці – стэнд грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Там можна было ўзяць незалежную прэсу, падыскутаваць наконт інфармацыйнай бяспекі Беларусі ў медыясферы і проста пагаварыць аб праблемах незалежнай журналісцкай супольнасці.