“Бабінае лета” – рэпартаж Анны Шайкоўскай



Вера Радзіванюк – народная паэтэса з хутару Міхнаўка, на Гайнаўшчыне. Нялёгкае жыццё жанчыны ў прыпушчанскай вёсцы не дазваляла чытаць кніжкі ці вучыцца. Замужжа, дзеці, гаспадарка… Толькі пасля выхаду на пенсію пачала пісаць вершы і апавяданні, ў якіх успаміны пра мінулае перакрыжоўваюцца з разважаннямі над сучасным.