„Барыса Кіта палёт на Марс” – рэпартаж Беларускага Радыё Рацыя



У Наваградскім райвыканкаме палічылі немэтазгодным пераймяноўваць вуліцу ў гонар беларускага навукоўца Барыса Кіта. Падпісанты прасілі пераназваць у гонар Кіта адну з цэнтральных вуліц — Савецкую. Тым часам у Баранавічах пачаўся збор подпісаў за наданне тамтэйшаму ўніверсітэту імя Барыса Кіта. Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Cкончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя, выкладаў матэматыку і быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, пазней — Наваградскай гімназіі. У 38 гадоў эміграваў у ЗША. Удзельнічаў у амерыканскіх праектах падрыхтоўкі да палётаў у космас, даследаваў касмічныя праграмы СССР. Прафесар, доктар матэматыкі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, сябра многіх міжнародных і нацыянальных акадэмій і аб’яднанняў. Навуковец памёр 1 лютага 2018 года на 108-м годзе жыцця.

Фота: Кастусь Лашкевіч, tut.by