„Басовішча 2013” – рэпартаж Ганны Мордань і Лукаша Леанюка



basowiszcza201324-ы раз запар ў Гарадку, што на Беласточчыне, адбыўся Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Акрамя канцэртаў выканаўцаў з Беларусі, Польшчы і Украіны, цягам двух дзён на фестывальнай паляне праходзілі мастацкія акцыі і перформансы: кангрэс малявальшчыкаў, паказы фільмаў ды фатаграфічнае атэлье. Фестываль, які ўжо чвэрць стагоддзя ладзяць падляшскія беларусы, штогод наведвае публіка з Беларусі ды мясцовыя жыхары.