«Беларусь раскулачаная» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Наўрад ці пасажыры цягніка, які спыняецца на станцыі «Мар’іна Горка» у Беларусі, здагадваюцца, што гэта зямля былога кулацкага хутару. Як і трактарыст з Хойніцкага раёну, які падчас работ на полі раскапаў скляпенні капліцы і выявіў, што працуе на былых могілках роду Аскерак. І так па ўсёй Беларусі. Калгасы не ўмеюць працаваць на, фактычна, чужой зямлі, але і былыя гаспадары ніколі не атрымаюць яе назад. Як вынік, пры велізарным патэнцыяле Беларусь не можа пахваліцца перад «суседкамі» моцным фермествам. І ў многім з-за таго, што дзяржаўная ідэалогія дагэтуль бачыць у працавітых, прадпрымальных людзях – «кулакоў», асобаў, якія заслугоўваюць хіба што выслання ў Сібір.