“Беларускамоўныя ў Глыбокім” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Беларуская мова ўжо здаўна гучыць на Глыбоччыне. Калісьці на ёй размаўлялі паўсюдна ў вёсках, і некаторыя людзі нават не разумелі расейскіх словаў. Зараз сітуацыя змянілася, і часам можна пачуць; “Говорите по-русски, мы не понимаем”. Сапраўды, у Глыбокім, як дарэчы, і паўсюль у Беларусі, можна сутыкнуцца з такой праблемай. Вось толькі падчас Міжнароднага дня роднай мовы краіна быццам ажывае і ва ўсіх культурніцкіх установах, у тым ліку і глыбоцкіх, гучаць заклікі „Гавары па-беларуску!”. Дык, можа, усё ж будзем вучыцца гаварыць па-беларуску, каб застацца асобнай нацыяй.