„Беларускі садок у Беластоку” – рэпартаж Ганны Комінч



Дзецям тут заўсёды рады. Бачаць у іх не толькі чыёсьці шчасце, якое трэба дагледзець, пакуль бацькі на рабоце. Празорліва бачаць тут у кожным з малых нашую супольную будучыню. І якой яна будзе, залежыць, вядома, найперш ад бацькоў. Бацькі ж разам з малымі сваімі дэлегіруюць супрацоўніцам садка і надзвычай важныя абавязкі: выхаваць малых у любові да свайго і ў павазе да чужога, навучыць найперш разумець, а потым спяваць, а потым, калі пашчасціць, і гаварыць па-беларуску. Калі не атрымалася ад калыскі, то няхай ад першай суполкі ў жыцці, у якую прывялі за руку мама і тата. Калі не пашчасціла з матчыным малаком, то няхай з прымаўкамі нянькі і песняй выхавацелькі.