«Беларускі трэнд» — рэпартаж Алены Вільтоўскай



Сёння пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці ў беларускім грамадстве мае з большага філасофскі характар, бо мы не можам адназначна сфармуляваць: маем мы ўжо гатовую канцэпцыю ідэнтычнасці, ці нам яшчэ патрэбны доўгі шлях да Беларусі. Але, што дакладна, апошнія гады назіраецца бум цікаўнасці да нацыянальных сімвалаў. Найбольш — сярод моладзі. Хлопцы і дзяўчаты ў вышымайках, са стужкамі на заплечніках, з нашытымі бел-чырвона-белымі  сцягамі ды татуіроўкамі з беларускай сімволікай актыўна наведваюць імпрэзы, літаратурныя сустрэчы, канцэрты беларускамоўных гуртоў. Моладзь прагна апантаная культурай ды мовай, ці гэтыя з’явы проста даніна модзе?