„Беларускія Ікары” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У суботу перад Змітравым днём у Беларусі адзначаюць Дзяды. – Дзень, калі ўзгадваюць памерлых продкаў. Пачынаючы з 1988 года, на Дзяды не толькі хадзілі на могілкі ды ладзілі памінальную вячэру. Дзяды набылі палітычнае значэнне. У гэты дзень сталі ўзгадваць не толькі сваіх продкаў, але і тых, хто загінуў у выніку сталінскіх рэпрэсіяў.