“Беларусы ў Антытэрарыстычнай аперацыі. Жыццё па кіеўскім часе” – рэпартаж Марціна Войны



01_TG_BelarusТой, хто хоць раз бавіў ноч на чыгуначным вакзале Кіева ў чаканні цягніка, напэўна звяртаў увагу на хлопцаў у вайсковых камуфляжах на прывакзальнай плошчы. Гэта байцы, якія ці вяртаюцца дахаты з усходу Украіны, ці едуць на фронт ізноў. Між сабою яны гавораць пра што заўгодна: пра хатняю гаспадарку, надвор’е, рыбалку… Пра дзяцей і сяброў, якія засталіся дома. Толькі не пра вайну. Ад іх можна пачуць украінскую мову ва ўсіх магчымых дыялектах, а таксама суржык і “ўсходнеўкраінскую расейскую”. Здараецца, некаторыя хлопцы ў вайсковых камуфляжах размаўляюць між сабою і па-беларуску.