„Белавежы” – 55: Галіна Тварановіч – рэпартаж Міхала Андрасюка



bielaviezaCёлета спаўняецца 55 гадоў Літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа”. У юбілейную вандроўку па беларускай літаратурнай прасторы ў Польшчы запрашае Міхал Андрасюк.

Героем рэпартажу з’яўляецца Галіна Тварановіч, паэтэса, літаратуразнаўца, перакладчыца з сербскай і польскай моваў. Выкладае ва Універсітэце ў Беластоку. Галіна Тварановіч – аўтарка паэтычных зборнікаў: „Ускраек тысячагоддзя”, „Верасы Дараганава”, „Чацвёртая стража”, “Бурштынавы яблык”.