“Белавежы” – 55: Міхась Шаховіч – рэпартаж Міхала Андрасюка
Cёлета спаўняецца 55 гадоў Літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа”. У юбілейную вандроўку па беларускай літаратурнай прасторы ў Польшчы запрашае Міхал Андрасюк.
Героем рэпартажу з’яўляецца Міхась Шаховіч, беларускі паэт і журналіст. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Саках, памёр у 2000 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі „Прамінанне”, „Святая ноч”, „Напевы” і кнігі апавяданняў „Вада ў рэшаце”.