„Святкуем па традыцыі” – рэпартаж Улі Шубзды



imprezaБеларуская народная культура аб’ядноўвае ў сябе язычніцтва і хрысціянства, стварыўшы ўнікальныя звычаі ды рытуалы. Самыя важныя святы – гэта старажытнаславянскія Каляды і хрысціянскае Раство Хрыстова, якія цяжка сабе ўявіць без калядоўшчыкаў, але як і ўсё, так і гэтая традыцыя мяняецца. Моладзь, якая не хоча спяваць з зоркай, ахвотна прыходзіць на беларускія святочныя забавы – тыя ў Беластоку сталі амаль новай традыцыяй.