„Дзе яна ляжыць – на чужой зямлі” – рэпартаж Яны Запольскай і Юркі Ляшчынскага



bobrujsk_1915Сёлета ўвесь свет адзначае 100-ю гадавіну выбуху першай сусветнай вайны, ў якой загінула каля 10 міліёнаў людзей. Для беларусаў Беласточчыны, Гарадзеншчыны і часткова Берасцейшчыны вялікая вайна мела і другое трагічнае вымярэнне – бежанства.