„Благаславі маці” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Мацярынства, як алкаголь, выклікае залежнасць і ап’яняе. Першая асэнсаваная ўсмешка, падораная маці ейным дзіцём, застаецца ў памяці назаўжды. І потым, праз шмат год, сэрца маці так жа баліць за сваё дзіця, як і ў час ягонага маленства. “Мама” – першае слова, якое кажа чалавек у сваім жыцці. Пра маці мы ўзгадваем, калі нам кепска. У яе мы знаходзім супакаенне і падтрымку.