“Галоўнае свята Беларусі” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
25 сакавіка 1918 года – дзень, без якога не было б сучаснай Беларусі. Язэп Варонка, Палута Бадунова, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Аўсянік, Антон Луцкевіч і многія іншыя – асобы, без якіх не было б Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтыя прозвішчы мусяць ведаць беларусы. Але большасць не ведае. 25 сакавіка мусіла стаць галоўным святам нашай краіны. Але так і не стала. У савецкія часы пра яго не казалі. У постсавецкія – яно стала атрыбутам толькі актыўнай апазіцыйнай часткі грамадства.