„Богу спяваем” – рэпартаж Радка Дамброўскага



z7888136q,zakonczenie-festiwalu-hajnowskie-dni-muzyki-cerkiewnej32-гі раз запар у Саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы ладзіцца фестываль царкоўнай музыкі. Пачаткі фестывалю былі цяжкія. Выступалі пераважна вясковыя хоры з Беласточчыны, але праз пэўны час узровень мерапрыемства значна павысіўся. Фестываль стаў прыкладам і ўзорам – як можна спяваць царкоўную музыку. У 90-ых гадах пачалі ўзнікаць падобныя фестывалі і за мяжою, між іншымі ў Беларусі. Зараз Міжнародны Фестываль „Гайнаўскія Дні Царкоўнай Музыкі” – гэта адно з найбольш вядомых мерапрыемстваў у свеце. Прыязджаюць на яго выдатныя хоры з многіх краін свету. Пра фестываль „ад кухні” распавядаюць яго арганізатары.