“Будні Савецкага акупанта” – рэпартаж Міколы Бянько
Жыхар станцыі «Церуха» Гомельскага раёна Сяргей Кабурнееў 30 гадоў таму, цягам 1988-1990 гг, праходзіў тэрміновую службу ў ГДР у спецчастцы КДБ. Як праходзілі будні савецкага салдата напярэдадні і падчас уз’яднання Нямеччыны? Ці лічылі сябе беларусы, якія служылі ў ГДР, акупантамі? Якія матэрыяльныя бонусы мелі савецкія вайскоўцы ад службы ў камуністычнай Нямеччыне?