„Будслаў – полымя нашых душ” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Туды ішлі дзясяткі тысяч пілігрымаў, пераадольваючы сотні кіламетраў. Яны цярпелі нязручнасці, прызвычайваліся да зменлівага надвор’я, стараліся не заўважаць боль і стому. І ўсё дзеля таго, каб пакланіцца абразу Маці Божай Будслаўскай у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, папрасіць яе заступніцтва і скласці да яе інтэнцыі.

І як сцвярджаюць пілігрымы, гэта не было дарэмна, іх мары, надзеі і просьбы спраўджваліся.

А зараз настаў час пілігрымам аддзячыць за ўсё гэта касцёлу і святому месцу беларускай зямлі. Бо, як вядома, 11 траўня вернікі даведаліся сумную навіну – у Будславе гарэў Нацыянальны санктуарый.