„Бялорус чы католік?” – рэпартаж Юркі Ляшчынскага
16 гадоў таму
Спаленыя вёскі, забітыя мясцовыя жыхары – гэта вынік крывавага рэйду на Падляшшы аддзелаў узброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса пад псеўданімам Буры на зломе студзеня і лютага 1946 года. Гэта былі аддзелы Pogotowia Akcji Specjalnej – Narodowego Zjednoczenia Wojskowego. Агулам было забіта каля 80-ці мірных жыхароў – праваслаўных беларусаў, пацыфікаваныя вёскі Залешаны, Шпакі, Волька Выганоўская і Зане. Трыццаць вазакоў, якіх узброеныя прымусілі іх весці, пасля забітыя каля вёскі Пухалы Старыя. У нашым рэпартажы „Бялорус чы католік?” прадставім успаміны ацалелых жыхароў вёскі Зане, гміна Браньск, Бельскага павету запісаных праз Юрку Ляшчынскага ў 1994 годзе.