“Быў шабас у Нараўцы” – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага
18 гадоў таму
Нярэдка выпадковасць мацней паўплывае на рэчаіснасць, чым усе добраскладзеныя і абдуманыя планы. Нараўка зайздросціць Орлі прыгожай сінагозе, якую сама страціла, бо п’яны салдат выпадкова ўзарваў гранату – сам загінуў і … дашчэнтна знішчыў сінагогу.., чуем ва ўспамінах героя нашага рэпартажу Віктара Кабаца. Аднак пра габрэяў з Нараўкі засталася не толькі памяць, але і зацікаўленне тых, хто наведвае мястэчка, а часам гэта нашчадкі нараўчанскіх габрэяў.