„Чакаем Калядаў” – рэпартаж Віктара Парфёненкі
«Куцця. Марозна. Хмурнавата.
Сняжок падкідвае заўзята;
Снег на Куццю – грыбы на лета,
Такая матчына прымета,
А сцежкі чорны – ягад многа;
Ну, і за гэта хвала Богу».
Прыгожым вершаваным стылем класік беларускай літаратуры Якуб Колас аздабляе ўласныя ўспаміны пра куццю. Цяпер, у XXI стагоддзі, шмат чаго змянілася на калядным абрусе. Як рыхтуюцца і што гатуюць у чаканні Калядаў, пачуеце ў рэпартажы.