«Чалавек дзвюх культур» — рэпартаж Улі Шубзды
Жыццё гэтага чалавека для сучасных беларусаў і палякаў — станоўчы прыклад таго, як супольныя элементы культуры могуць інтэграваць, а не падзяляць. Мар’ян Пецюкевіч нарадзіўся 24 верасня 1904 года ў вёсцы Цяцеркі на Браслаўшчыне, у сям’і малазямельнага селяніна, памёр у Торуні 25 верасня 1983 года.