„Чароўны Чырвоны Кастрычнік” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Аб’ездзіць увесь свет і зразумець, што шчасце – у самых простых рэчах. Фатограф і былы лагіст буйной прыватнай кампаніі Кірыл Краўцоў 395 дзён вандраваў па свеце, каб даставіць зэдлік з гомельскай кухні да чылійскага мыса Горн. Па вяртанні ён адмовіўся ад кар’еры і паехаў жыць у закінутую вёску Чырвоны Кастрычнік, што ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.