„Чэргі за свабоду” – рэпартаж Улі Шубзды



Беласток, Рым, Вільня, Кракаў, Берлін, Масква, Вена ды іншыя еўрапейскія гарады, у якіх жывуць беларусы, далучыліся да акцыі супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі. Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 9 жніўня. Аднак ужо з пачатку выбарчай кампаніі ў беларускіх турмах апынуліся першыя ахвяры лукашэнкаўскага тэрору. Таму беларусы ўсяго свету рознымі акцыямі выказваюць свой супраціў уладзе і падтрымку змагаром за свабоду, а таксама суродзічам, якія ў чэргах адстойвалі прынцыповую пазіцыю – за тое, каб Беларусь была свабоднай і незалежнай.

Удзельнікі акцыі патрабавалі спыніць рэпрэсіі падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў.