«Чужына не гронка вінаграду» – рэпартаж Юркі Ляшчынскага
Паводле статыстычных дадзеных, зараз у трох і паўмільённай Рэспубліцы Малдова пражывае больш за 20% нацыянальных меншасцяў. У тым ліку жывуць і беларусы. У асноўным, трапілі яны ў Малдову за савецкім часам па размеркаванні на працу. Пасля развалу Савецкага Саюза многія вярнуліся на Радзіму. Засталося ўсяго каля 2 тысяч беларусаў. Але дзейнічае там некалькі беларуска-малдаўскіх суполак і арганізацый, раз у месяц на Малдаўскім нацыянальным радыё выходзіць перадача на беларускай мове. Але ці гэтую краіну вінаграду і віна лічаць яны сваёй новай Бацькаўшчынай?