«Чырвоныя» — рэпартаж Лукаша Леанюка



PL_polskie_ulice_560_420_80Гісторык сказаў бы, што нічога дзіўнага, што гэта гістарычная з’ява. Мяняецца ўлада, мяняюцца назвы вуліцаў, плошчаў ды будынкаў. І таму, з 1-га верасня, у Польшчы органы самакіравання маюць абавязак змяніць назвы вуліцаў і розных аб’ектаў, якія праслаўляюць камуністычную ці нацысцкую ідэалогію. На Падляшшы, у гміне Орля, людзі ды сёння жывуць на вуліцы Чырвонай Арміі, у Дубічах Царкоўных — пенсіянеры сядзяць на лаўцы ў парку ля помніка Чырвонаармейцу, але… ці гэта ім замінае?