„Дамачаўская Галандыя” – рэпартаж Алесі Лугавой



k,MTk1MzY2ODgsODY3NjEy,f,IMG_1637Лютэранскія могілкі ў мястэчку Дамачава – адна з памятных мясцін, якія ў падарожных даведніках прапануюць наведаць турыстам. Знайсці могілкі складана, але калі пашчасціць, то турыст абавязкова зверне ўвагу на раскапаныя магілы, у якіх авантурысты шукалі золата і польскія надпісы на апошніх плітах. “Палякі і не каталікі?” – справядліва засумняецца цікаўны падарожнік. І яшчэ цікавей яму стане, калі хто з мясцовых згадае “галендраў”, што да адносна нядаўняга часу жылі ў гэтай мясцовасці.