„Дарога да незалежнасці” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
Уласная валюта, сваё войска, дзяржаўныя межы, адноўленыя замкі і палацы, помнікі беларускім гістарычным дзеячам на плошчах гарадоў і мястэчак. — За 25 год незалежнасці беларусы паспелі зрабіць многае. Але дзяржава, якую мы маем, пакуль што не стала той, пра якую марылі адраджэнцы ў канцы 1980-х гадоў мінулага стагоддзя. Пра поспехі і недахопы аўтары рэпартажу размаўляюць – з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІ склікання Алегам Трусавым.