“Дарога смерці: з Беразвечча да Мікалаева” – рэпартаж Таццяны Смоткінай



Ад некалькі соцень да двух тысяч вязняў Беразвецкай турмы (цяпер Глыбоцкай), па розных ацэнках, забілі супрацоўнікі НКУС у вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна. Гэта адбылося на пачатку Другой сусветнай вайны.

У той час у Беразвеччы знаходзілася турма НКУС. І калі пачалася вайна, савецкія ўлады частку вязняў расстралялі на месцы, астатніх вырашылі эвакуяваць на ўсход. Пешшу іх пагналі да Віцебска. 26 чэрвеня 1941 года канваіраў калоны абстралялі нямецкія самалёты. Пасля гэтага саветы прынялі рашэнне расстраляць усю калону з кулямётаў.