„DJ Zona – запісы памяці” – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага
Нечакана і заўчасна адышоў у іншы свет музычны журналіст, гукач і музыка – Лукаш Сцепанюк. Не дажыўшы сарака пяці гадоў 3 чэрвеня 2022 года не стала нашага сябра – Стэпа. Пару месяцаў пасля гэтага ўсе бачым, як яго не хапае – на канцэртах, футбольных матчах, з мікрафонам на Плошчы Касцюшкі, урэшце, у эфіры Радыё Рацыя, больш вядомага як DJ Zona.