„Добрэ, што вы е!” – рэпартаж Улі Шубзды
Няма другой такой перадачы. Яна прыцягвае няверагодную колькасць беларускамоўных слухачоў з нашага памежнага рэгіёну. У кожны суботні вечар перад радыёпрыёмнікамі збіраюцца тысячы яе прыхільнікаў з надзеяй, што высланыя імі пажаданні для сваякоў, суседзяў, знаёмых прагучаць у эфіры. Гэта Падляшскі канцэрт пажаданняў на Беларускім Радыё Рацыя, які на працягу дзесяці гадоў здабыў сотні верных слухачоў.