“Доля Ларысы Шчыраковай” – рэпартаж Міколы Бянько
17 гадоў таму
У Гомелі судзяць Ларысу Шчыракову – вядомую краязнаўцу і папулярызатарку беларускай культуры. У нядаўнім – журналістку незалежных СМІ. Яе судзяць, хоць яна публічна сышла з прафесіі, якую так званыя ўлады прыраўнялі да крымінальнага злачынства. Пакуль Ларыса знаходзілася за кратамі, у яе памерла маці, а ейны непаўналетні сын Святаслаў на нейкі час апынуўся ў сацыяльным прытулку. Цяпер гамяльчанцы пагражае 7 год зняволення. Вырак былой журналістцы вынясе чалавек з сімвалічным прозвішчам Доля.