„Дубяжынскія крыжы” – рэпартаж Анны Шайкоўскай



DubiazynКрыж – сымваль хрысціянскай веры. Спакон вякоў суправаджаў нашых продкаў. Крыжы ўпісаныя  ў  краявід і гісторыю беларускіх вёсак на Падляшшы. У вёсцы Дубяжын, што каля Бельска Падляскага, пры вясковым крыжы моляцца за ўраджай і поспехі.  У 2009 годзе на непадалёкім  полі пад Дубяжынам быў узнесены яшчэ адзін крыж. З гэтага часу для мясцовых жыхароў традыцыя абыходу палёў набрала дадатковага значэння.

Фота: przegladprawoslawny.pl/samiosobie