«Дзе быў тады Бог?» – рэпартаж Анны Шайкоўскай
17 гадоў таму
Да Другой сусветнай вайны, недалёка ад вёскі Пяшчанікі, па правым баку шашы, калі ехаць з Беластоку ў Баброўнікі, была невялікая вёска Папоўка. Сёння пра вёску і яе жыхарах засталіся толькі трагічныя ўспаміны… Восемдзясят гадоў таму, трэцяга ліпеня 1943 года гітлераўцы за дапамогу партызанам расстралялі жыхароў Папоўкі – 35 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей. Выратавалася толькі адна асоба. Саму вёску спалілі. Сёння на яе месцы вырас лес. І толькі памятны камень сярод дрэў узгадвае, што калісьці тут жылі людзі.