“Дзень памяці продкаў” – рэпартаж Генадзя Барбарыча



Як кожнага году так і сёлета ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг у Курапатах. Трыццатыя з тых памятных Дзядоў, калі ўпершыню ў найноўшай гісторыі, тады яшчэ савецкай Беларусі, тысячы людзей сабраліся, каб адзначыць памяць безвінна забітых продкаў. Улады не вытрымалі і паспрабавалі разагнаць мітынг. Разгона не атрымалася, а атрымаўся велізарны выбух абурэння не толькі ў Беларусі, але і па ўсяму Савецкаму Саюзу. З тых Дзядоў ідзе адлік велізарных зменаў, якія адбываліся ў нашай краіне.