Вёска Самагруд знаходзіцца ледзь не на самым краі свету, на мяжы з Беларуссю, побач з касмічнымі пейзажамі адкрытага горнага камбінату «Баброўнікі-Драгле». Аднак сапраўдны космас хаваецца ў трох іконах Самагрудзкай царквы, якія былі прызнаныя помнікамі Падляшскага ваяводства, і ў выніку прыцягнулі ўвагу да паселішча ўсёй Польшчы, як і сродкі на ўласную рэстаўрацыю.
Пад «прыцэлам» сотняў вачэй ікон царквы св. Пятра і Паўла і барвай ды золатам лісця напярэдадні Дзядоў мы разгаварыліся ў добрай кампаніі з настаяцелем храма, царкоўным старастам і мастаком-рэстаўратарам пра іконы, іканапіс, уніяцтва, могілкі, Беларусь і Польшчу і, канешне, нас саміх на гэтай зямлі.
Ікона Св. Прарока Ільі і Марыі Егіпцянкі (па стане на 24.10.2021)
Ікона Salvator Mundi (да рэстаўрацыі)
Ікона Дванаццаць святаў (да рэстаўрацыі)
Агульны від месцаразмяшчэння старой і сучаснай цэркваў у Самагрудзе
Пазнака размяшчэння былога ўніяцкага храма в. Самагруд
Самагруд, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Кастрычнік 2021
Самагруд, Парафіяльная царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
Настаяцель царквы ў Самагрудзе а. Адрыян Харытанюк
Самагруд, інтэр’ер Парафіяльнай царквы Святых Апосталаў Пятра і Паўла падчас службы. Кастрычнік 2021