“Дзядзька Рыгор” – рэпартаж Юркі Ляшчынскага
2 сакавіка 2014 года на 80-ым годзе жыцця ў Менску памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Ён адышоў, але застанецца жывы ў сваіх творах. Святой памяці Рыгор Барадулін заглыбляўся ў словы з любоўю складаючы іх у непаўторныя творы. Са зборнікам вершаў „Ксты” ён быў беларускім кандыдатам на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.