„Электрычка на ЧАЭС” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
На электрычку Славуціч-Семіходы не прадаюцца квіткі. Тут няма кандуктараў. Тут вы не пачуеце дзіцячы смех і не ўбачыце дачнікаў з расадай. Электрычка Славуціч-Семіходы без спыненняў едзе праз украінскую і беларускую зону адчужання. Яна вязе штодня супрацоўнікаў Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі на працу.