“Фартэцыя на Бярэзіне. Забытая гісторыя” – рэпартаж Алены Вільтоўскай



Фартэцыя на Бярэзіне – колішні стратэгічна важны аб’ект для Еўропы 19 стагоддзя, збудаваны напярэдадні вайны з Напалеонам, якую той нават не паспрабаваў захапіць, тым больш яе сцены былі непрыступнымі для артылерыі. З’яўленне гэтага комплекса будынкаў заклала іншы этап у развіцці тагачаснага горада. Вялізарны і невядомы помнік шматлікіх войнаў, носьбіт мітаў ды легенд, таямнічых падземных тунэляў ды апошні прытулак для шматлікіх ваяроў ды вязняў. Чырвоныя цагліны бабруйскай фартэцыі сёння хіба адзіныя ды, на жаль, маўклівыя сведкі векаў забытай гісторыі.