“Гадавала бабуля парсюка” – рэпартаж Ганны Васілевіч
Вяскоўцы з 17 вёсак Бярозаўскага раёна страцілі спакой яшчэ з 8 жніўня, калі даведаліся пра пастанову Бярозаўскага райвыканкама аб вынішчэнні свіней на іх падвор’ях. Для таго, каб зберагчы невялікае пагалоўе дзвюх свінафермаў у вёсках Хойнікі і Сашыца. Вёскі знаходзяцца ў некалькіх кіламетрах ад заражанай зоны, але нягледзячы на гэта Бярозаўскі райвыканкам папярэджвае вяскоўцаў аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці і вялікіх штрафах за адмову знішчыць свіней.