“Галасы расстрэльных тэчак” – рэпартаж Марціна Войны



Архівы былога КДБ, адкрытыя ва Украіне з 2015 года, застаюцца адной з найгалоўных крыніцай ведаў пра злачынствы савецкай улады, у тым ліку і ў дачыненні да Беларусі. Ёсць там і дакументы, якія тычацца беларусаў Падляшша. Пра трагічны лёс сялянскіх хлопцаў з-пад Саколкі, прызваных у Чырвоную армію ў 1941 годзе і расстраляных там па даносах, распавядаюць некалі сакрэтныя дакументы былога Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі СССР.