„Гацькі запаветныя” – рэпартаж Вольгі Сямашкі
У намінацыі на лепшую сацыяльную ініцыятыву ў межах агульнапольскага конкурсу “Вясковы фонд – лепшая ініцыятыва» трэцяе месца ў Польшчы было прысуджана падляшскай вёсцы Гацькі. Падставай уганаравання сталася рэканструкцыя Культурна-асветніцкага цэнтра ў Гацьках, якая прайшла пры прамым удзеле мясцовых жыхароў. Роздумы пра будучыню Гацькоў і месца чалавека ў грамадстве і прыродзе ўвайшлі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Гацькі запаветныя». Як вёсцы не стаць „запаведнікам” і якім чынам развіваць паселішча ў ім, кажуць жыхары – Паўліна Томчук і Ян Мордань.