“Гавораць остарбайтэры” – рэпартаж Алесі Лугавой



ostarbeitТрэці рэйх сутыкнуўся з індустрыяльным крызісам яшчэ ў 1941 годзе. Крызіс з’явіўся ў сувязі з тым, што занадта вялікая колькасць работнікаў-немцаў пайшла на фронт. Пры гэтым запыты дзяржавы, якая вяла актыўную захопніцкую кампанію, рэзка ўзраслі. Для папярэджання магчымага эканамічнага калапса было пранята рашэнне ўвесці ў Германію людзей з захопленых вермахтам тэрыторый Усходняй Еўропы і выкарыстоўваць іх для патрэб нямецкай ваеннай прамысловасці, а таксама ў сельскай гаспадарцы. Гэтыя работнікі атрымалі назву “остарбайтэры”.