“Героі Еўрамайдану” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Яны выйшлі не за грошы. Яны патрабуюць не хлеба з маслам. Іх абурыў не эканамічны крызіс. Украінцы змагаюцца на плошчах па іншай прычыне. Самых розных статусаў і прафесіяў, жанатыя і халастыя, з дзецьмі і без, маладыя і дарослыя. Але аб’яднаныя адной ідэяй – прагай да свабоды.