«Гэта страшнае слова – вайна!» – рэпартаж Алесі Адамчук
22 чэрвеня ў 4 гадзіны ночы 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Жыхары Бярозы, дзе стаяла вайсковая часць і быў аэрадром, пачулі бомбавыя ўдары адразу на досвітку. А ўжо на другі дзень фашысты былі ў горадзе. Пра пачатак вайны афіцыйна было сказана толькі мясцоваму начальству. Якое спешна, ў той жа дзень, пакінула Бярозу.